EN | BY
Поиск по сайту
КОНТАКТЫ

220076, г. Минск, ул. Ф. Скорины, 13

Дневная форма получения образования
тел. 8 (017) 311-23-43

Заочная форма получения образования
тел. 8 (017) 311-23-44

E-mailiio@bspu.by

Как нам позвонить намНаш канал в TelegramГруппа ИИО в ВК Наш канал на YouTube Наш канал на YouTube

ИНФОРМАЦИЯ

Республиканский центр развития инклюзивного образования

Электронное расписание Репозиторий СДО Moodle

Виртуальная лабораторияЗаказ справок об обучении (очное)
ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

     

    

   

   

События

Навукова-метадычны савет Iнстытута iнклюзiўнай адукацыi: пасяджэнне ў снежнi

2021-12-16

На пасяджэнні з дакладам «Аб адзінстве патрабаванняў да фармулёўкі карэкцыйна-развіваючых задач да ўрока, складанні псіхалага-педагагічных характарыстык навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» выступіў Шынкарэнка Уладзімір Анатольевіч, дацэнт кафедры спецыяльнай педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

У дыскусіі прынялі ўдзел Сківіцкая Марыя Яўгенаўна, намеснік дырэктара Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ па вучэбнай рабоце, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Далівеля Вольга Вячаславаўна, загадчык кафедры педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай адукацыі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт; Забеліч Дзіяна Мікалаеўна, загадчык кафедры спецыяльнай педагогікі, кандыдат педагагічных навук, дацэнт; Скрыган Галіна Уладзіміраўна, загадчык кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій, кандыдат біялагічных навук, дацэнт.

Па выніках абмеркавання былі прыняты рашэнні:

1. Рэкамендаваць выкарыстанне агульнага алгарытму фармулёўкі карэкцыйна-развіваючых задач урока (па аналогіі з вызначэннем карэкцыйна-развіваючых задач карэкцыйных заняткаў).

2. Загадчыкам кафедраў забяспечыць выкананне кіраўнікамі практык ад кафедраў кантролю канкрэтнасці фармулёвак карэкцыйна-развіваючых задач урокаў і іх ацэнкі, у т.л. пры выкананні аналізу наведаных і самаааналізу праведзеных урокаў.

3. Вывучыць практыку падрыхтоўкі студэнтаў спецыяльнасці «Алігафрэнапедагогіка» да ацэнкі навучальных дасягненняў вучняў падчас пераддыпломнай практыкі.