Адбылося пасяджэнне Савета Iнстытута
З інфармацыяй «Аб удасканаленні прафарыентацыйнай работы ў кантэксце вынікаў прыёмнай кампаніі Інстытута (першая і другая ступені вышэйшай адукацыі) у 2020 годзе» выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай адукацыі, кандыдат псіхалагічных навук Аляксандра Сяргееўна Брыкава. Дакладчык адзначыла, што кафедрамі Інстытута праводзіцца сістэмная праца ў дадзеным напрамку дзейнасці Інстытута. Інстытут выкарыстоўвае разнастайныя формы і метады правядзення прафарыентацыйнай работы: інтэрактыўныя гутаркі, майстар-класы, сацыяльны фестываль, святы разумення, публікаванне нататкаў у перыядычных выданнях г. Мінска і рэгіёнаў, выступленні студэнтаў і выкладчыкаў перад вучнямі ў рамках «Зорнага паходу», інклюзіўнага праекту «Ажыўшыя карціны», прафарыентацыйнага праекту «Агенты ўплыву ў дзеянні», падчас правядзення педагагічных практык. Адзначаюцца станоўчыя вынікі работы філіялаў кафедраў Інстытута па арыентацыі навучэнцаў на педагагічныя прафесіі. З прэзентацыяй выступу можна пазнаёміцца тут
З інфармацыяй аб выніках прыёмнай кампаніі 2020 года і шляхах па яе ўдасканаленні ў 2021 годзе выступіла старшы выкладчык кафедры карэкцыйна – развіваючых тэхналогій Алена Уладзіміраўна Паршонок. Дакладчык адзначыў, што праца прыёмнай камісіі адбылася на высокім арганізацыйным узроўні. Вынікам работы стала выкананне плану прыёму па дзённай і завочнай формах навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Атрыманыя вынікі сталі магчымымі дзякуючы сістэмнай прафарыентацыйнай рабоце, якую праводзіў Інстытут у 2019 / 2020 навучальным годзе.
Падводзячы вынікі абмеркавання, старшыня Савета Вера Валер'еўна Хітрук адзначыла, што разгледжанае пытанне мае асаблівае значэнне для Інстытута. У апошнія гады было шмат зроблена па ўдасканаленні прафарыентацыйнай працы, аднак неабходна прапаноўваць новыя падыходы ў працы з абітурыентамі: узмацненне сувязяў паміж Інстытутам і навучальнымі ўстановамі, мэтанакіраванасці прафарыентацыйнай працы, больш актыўнай працы з вучнямі педагагічных класаў, бацькамі абітурыентаў і гэтак далей.
Па выніках пасяджэння было прынята некалькі важных рашэнняў. Поўны тэкст пастановы Савета будзе размешчаны на сайце Інстытута.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Інстытута інклюзіўнай адукацыі, кандыдат псіхалагічных навук Уладзімір Сцяпанавіч Ваўчанкоў прадставіў аналіз выканання плана карэкцыйных дзеянняў за 2019/2020 нав. г. па працэсах «Падрыхтоўка спецыялістаў на першай ступені вышэйшай адукацыі», «Вучэбна-метадычнае забеспячэнне», вынікі анкетавання ўнутраных і знешніх спажыўцоў і мерапрыемствах па павышэнню задаволенасці працадаўцаў, выпускнікоў і студэнтаў якасцю паслуг.
Начальнік вучэбна-арганізацыйнага аддзела Інстытута інклюзіўнай адукацыі Баляслаў Тадэвушавіч Турскі прадставіў кандыдатуры студэнтаў, якія прэтэндуюць на атрыманне дазволу наведваць навучальныя заняткі па індывідуальным графіку ў першым семестры 2020/2021 навучальнага года.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка





Электронное расписание
Репозиторий
СДО Moodle




