EN | BY
Поиск по сайту
КОНТАКТЫ

220076, г. Минск, ул. Ф. Скорины, 13

Дневная форма получения образования
тел. 8 (017) 311-23-43

Заочная форма получения образования
тел. 8 (017) 311-23-44

E-mailiio@bspu.by

Как нам позвонить намНаш канал в TelegramГруппа ИИО в ВК Наш канал на YouTube Наш канал на YouTube

ИНФОРМАЦИЯ

Республиканский центр развития инклюзивного образования

Электронное расписание Репозиторий СДО Moodle

Виртуальная лабораторияЗаказ справок об обучении (очное)
ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

     

    

   

   

События
IНСТЫТУТ IНКЛЮЗIЎНАЙ АДУКАЦЫI

 

Выбрать язык / Change language

RU  EN  BY

ІНСТЫТУТ ІНКЛЮЗІЎНАЙ АДУКАЦЫІ

1 верасня 2016 года ў адпаведнасці з загадам рэктара БДПУ ад 4 ліпеня 2016 года № 67 на базе факультэта спецыяльнай адукацыі адкрыты Інстытут інклюзіўнай адукацыі.

Актуальнасць стварэння Інстытута інклюзіўнай адукацыі абумоўлена далучэннем Рэспублікі Беларусь да Канвенцыі аб правах інвалідаў, прынятай ААН у 2006 годзе і ратыфікаванай у нашай краіне ў 2016 годзе. Дадзеная канвенцыя вызначае абавязак дзяржаў-удзельніц Канвенцыі забяспечваць інклюзіўную адукацыю на ўсіх узроўнях і навучанне на працягу ўсяго жыцця.

Інклюзіўная адукацыя - сусветная тэндэнцыя развіцця агульнай адукацыі, якая прадугледжвае ўключэнне ўсіх дзяцей незалежна ад існуючых паміж імі адрозненняў (у тым ліку дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) у адзіны адукацыйны працэс. Ідэя інклюзіi нарадзілася ў рамках маштабных зменаў у разуменні правоў чалавека, яго годнасці, ідэнтычнасці. Яна прадугледжвае гнуткую трансфармацыю адукацыйнай сістэмы ў адпаведнасці з індывідуальнымі патрэбамі, пазнавальнымі магчымасцямі і здольнасцямі кожнага дзіцяці.

У Рэспубліцы Беларусь прынята Канцэпцыя развіцця інклюзіўнай адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і распрацаваны план яе рэалізацыі на 2016 - 2020 гг. Аднак, у міжнароднай практыцы інклюзіўная адукацыя разглядаецца шырэй, так як арганізуецца для забеспячэння роўных магчымасцяў у атрыманні адукацыі навучэнцамі з рознымі адукацыйнымі патрэбамі (адоранымі і таленавітымі дзецьмі; дзецьмі з парушэннямі паводзін, дэвіянтнымі паводзінамі; дзецьмі, якія прадстаўляюць нацыянальныя меншасці і дзецьмі з сем'яў мігрантаў, бежанцаў, вымушаных перасяленцаў; дзецьмі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і інш.) Такі подыход абумоўлівае неабходнасць пашырэння спектру задач, якія патрабуюць вырашэння.

Сёння Інстытут інклюзіўнай адукацыі ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў на ўзроўні спецыяльнай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці «Спецыяльная і інклюзіўная адукацыя» з прафілізацыямі:

  • Дашкольная лагапедыя
  • Лагапедчая дапамога дзецям школьнага ўзросту і дарослым
  • Адукацыя асоб з аўтызмам
  • Алігафрэнапедагогіка
  • Сурдапедагогіка
  • Тыфлапедагогіка

На ўзроўні паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура) па спецыяльнасці «Інклюзіўная адукацыя» з прафілізацыяй «Карэкцыйная педагогіка» (дзённая форма атрымання адукацыі) і па спецыяльнасці «Інклюзіўная адукацыя», у тым ліку з прафілізацыямі «Мадэрнізацыя дзейнасці псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі у сучасных умовах», «Ранняя комплексная дапамога дзецям з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі», «Псіхолага-педагагічная падтрымка навучэнцаў з аўтызмам» (завочная форма атрымання адукацыі).

Структура Інстытута інклюзіўнай адукацыі ўключае наступныя падраздзяленні:

  • кафедра карэкцыйна-развіваючых тэхналогій
  • кафедра лагапедыі
  • кафедра педагогікі і псіхалогіі інклюзіўнай адукацыі
  • кафедра спецыяльнай педагогікі
  • вучэбна-арганізацыйны аддзел
  • вучэбная лабараторыя па развіцці інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій  «Адукацыя без межаў»
  • Рэспубліканскі цэнтр развіцця інклюзіўнай адукацыі, створаны па ініцыятыве і пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (UNICEF).

Загадам рэктара прызначана адміністрацыя Інстытута інклюзіўнай адукацыі:

  • Хітрук Вера Валер'еўна - дырэктар Інстытута інклюзіўнай адукацыі, доктар педагагічных навук, прафесар
  • Строгая Юлія Віктараўна  - намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
  • Лемех Алена Анатольеўна - намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт
  • Сергушкіна Вольга Аляксандраўна - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
  • Кутыш Аляксандр Збыслававіч - начальнік вучэбна-арганізацыйнага аддзела.