ПРАФКАМ РАБОТНІКАЎ ЗАПРАШАЕ
ПРАФКАМ РАБОТНІКАЎ ЗАПРАШАЕ
Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам:
“Да Барадуліна і Быкава”
по маршруту:
Менск – Бабцы – Лепель – Арэхаўна – Вушачы – Селішча – Бычкі
24 чэрвеня 2018 г.
(нядзеля)
Ад’езд у 08.00 г ад дому I з’езда РСДРП
Глеб Лабадзенка – вядомы блогер, журналіст, паэт, даследчык радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчык курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”.
Адпраўной кропкай вандроўкі будзе Менск. На Усходніх могілках Менска, адразу каля ўвахода, наведаем магілу Васіля Быкава – Народнага пісьменніка Беларусі, які нарадзіўся на Вушаччыне, а вечны супакой знайшоў у сталіцы Роднай Беларусі. Поруч паклонімся магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды некаторых іншых выбітных суайчыннікаў.
Вёска Бабцы, што адразу за Бягомлем, сёння вабіць усіх 26-цю каменнымі крыжамі (ад 30 см і да 2 метраў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Але менавіта яны натхнілі Рыгора Барадудіна на радкі: “У лесе, у зялёнай імжы Затоеныя вякамі Каменныя стынуць крыжы З адсечанымі рукамі…”
Семнаццацітысячны Лепель з пісьмовых крыніц вядомы з першай паловы XV ст. у складзе ВКЛ, з другой паловы XVI ст. Стары Лепель належаў Л. Сапегу, які перанёс горад на новае месца, і тым самым, фактычна, надаў гораду новае жыццё. Пад час экскурсіі наведаем помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства. Дарэчы, ініцыятарам стварэння помніка стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Сам касцёл Святога Казіміра быў пабудаваны ў другой палове XIX ст. і з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Таксама пабачым сапраўдны брэнд Лепельскага раёна – помнік беларускаму Цмоку!
Накіроўваючыся ў Вушачы, пабачым сядзібу ХІХ ст. у Арэхаўне. Наступным буйным прыпынкам будуць Вушачы, якія атрымалі ў 1758 г. Магдэбургскае права і захавалі да нашых дзён сярод іншых будынкаў млын пач. XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна пач. ХХ ст. Але тут нас будуць цікавіць не толькі помнікі архітэктуры, мы накіруемся да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Народнага паэта Беларусі – Рыгора Барадуліна. Наведаем школу, дзе вучыўся паэт, хату, дзе жыў, магілу, дзе знайшоў вечны прыстанак…
Згодна лепшым правілам колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі наведаем хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік.
Працягласць экскурсіі ~ 600 км, 13-14 гадзін.
Кошт для членаў прафсаюза - 15 руб.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка





Электронное расписание
Репозиторий
СДО Moodle




