Агульнаўнiверсiтэцкая акцыя «Дыктоўка.бай»
Беларуская мова цудоўная і мілагучная. У Міжнародны дзень роднай мовы па ініцыятыве філалагічнага факультэта БДПУ адбылася агульнаўніверсітэцкая акцыя «Дыктоўка.бай». Студэнты Інстытута інклюзіўнай адукацыі таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве, далучыўшыся да акцыі анлайн.
Гэты год знамянальны 140-гадовым юбілеем з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы, а таксама 110-гадовым юбілеем з дня нараджэння Максіма Танка, чыё імя носіць наш універсітэт. Таму для дыктоўкі быў абраны фрагмент з тэкста, звязаны з творчасцю гэтых аўтараў. Студэнты Інстытута засталіся задаволенымі вынікамі дыктоўкі. Акцыя натхніла на далейшае і больш глыбокае знаёмства з беларускімі класікамі.
Таксама падчас трансляцыі ўдзельнікам мерапрыемства народны літаратурны тэатр «Жывое слова» прапанаваў літаратурную кампазіцыю па творах класікаў беларускай літаратуры.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка





Электронное расписание
Репозиторий
СДО Moodle




