EN | BY
Поиск по сайту
КОНТАКТЫ

220076, г. Минск, ул. Ф. Скорины, 13

Дневная форма получения образования
тел. 8 (017) 311-23-43

Заочная форма получения образования
тел. 8 (017) 311-23-44

E-mailiio@bspu.by

Как нам позвонить намНаш канал в TelegramГруппа ИИО в ВК Наш канал на YouTube Наш канал на YouTube

ИНФОРМАЦИЯ

Республиканский центр развития инклюзивного образования

Электронное расписание Репозиторий СДО Moodle

Виртуальная лабораторияЗаказ справок об обучении (очное)
ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

     

    

   

   

События

Майстар-класс для студэнтаў Інстытута інклюзіўнай адукацыі ад супрацоўнікаў лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

2017-04-07

5 красавіка 2017 года да студэнтаў Інстытута інклюзіўнай адукацыі завіталі кандыдат тэхнічных навук Гецевіч Юрась Станіслававіч, загадчык лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага Інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і супрацоўнік лабараторыі Казлоўская Настасся. Выкладчыкі кафедры тыфлапедагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі Гардзейка У.В. і Паршонак А.У. прапанавалі спецыялістам прыняць удзел у правядзенні лабараторных заняткаў па дысцыпліне «Сучасныя сродкі камунікацыі».

Госці правялі майстар-класс «Сучасныя сродкі распазнавання і сінтэзу маўлення для стацыянарных і мабільных платформ» для студэнтаў 4 курса, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Лагапедыя». Студэнты даведаліся што ўяўляе сабой сінтэзатар маўлення, азнаёміліся з магчымасцямі платформы для апрацоўкі тэкставай і гукавой інфармацыі для розных тэматычных даменаў «Corpus.by», паслухалі інтэрактыўную экскурсію з дапамогай мабільнага прыстасавання KrokApp.

Майстар-клас не пакінуў нікога раўнадушным, студэнты закідалі пытаннямі супрацоўнікам лабораторыі. «Было вельмі цікава і карысна для нашай спецыяльнасці. Спадзяемся на далейшае правядзенне такіх майстар-класаў», - сказалі студэнткі 407 группы Сабіла Ганна, Дук Вольга, Пеліхатая Дар’я, Ячная Юлія.

«Майстар-класс вельмі спадабаўся. Абмяркоўваліся пытанні, якія звязаны с нашай будучай прафесіяй», «Засталіся яркія ўражанні. Пазналі больш сродкаў і прыстасаванняў для камунікацыі», «Усе прадстаўленныя праграмы могуць спатрэбіцца ў рабоце лагапеда. Было вельмі цікава і з’явілася жаданне прыняць удзел у разработках спецыялізіраваных праграм», «Інфармацыя, прадстаўленная на масцер-класе, была вельмі палезнай. Яна спатрэбіцца ў маёй дальнейшай рабоце», - дзяліліся студэнты сваімі уражаннямі пасля майстар-класа.