Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

26 ноябрь 2018

Віншуем з узнагародай

Кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры спецыяльнай педагогікі Алена Анатольеўна Лемех працуе ў БДПУ з 2004 года. Алена Анатольеўна – прызнаны спецыяліст у галіне спецыяльнай псіхалогіі, аўтар вядомага вучэбнага дапаможніка «Асновы спецыяльнай псіхалогіі». Усяго А.А. Лемех надрукавана 91 навуковая і вучэбна-метадычная работа. А.А. Лемех – удзельнік 21 міжнароднай навуковай канферэнцыі. Падрыхтавала 1 кандыдата псіхалагічных навук і 4 магістраў педагагічных навук.

Алена Анатольеўна эфектыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праграм міжнароднага супрацоўніцтва. У 2012 годзе ý КНР прачытала курс лекцый, выступіла з дакладамі для настаўнікаў спецыяльных школ правінцыі Ганьсу, правяла семінары для выкладчыкаў Паўночна-Заходняга ўніверсітэта г. Ланьчжоу. У 2017 годзе прачытала адкрытыя лекцыі і правяла практычныя заняткі ў Федэральнай дзяржаўнай аўтаномнай адукацыйнай установе вышэйшай адукацыі «Казанскі (Прыволжскі) федэральны ўніверсітэт» (Расійская Федэрацыя).

А. А. Лемех кіруе эксперыментальным праектам «Рэалізацыя адукацыйнай праграмы магістратуры па спецыяльнасці 1-08 80 05 “Карэкцыйная педагогіка” ў сеткавай форме: прафілізацыя “Дзейнасць псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі і псіхолага-медыка-педагагічнага кансіліуму”».

А.А. Лемех ажыццяўляла навуковае кіраўніцтва двума завершанымі тэмамі НДР і эксперыментальнай пляцоўкай, навуковае кансультаванне інавацыйнай пляцоўкай, а ў цяперашні час з’яўляецца кіраўніком НДР па выкананні задання па забеспячэнні дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Сардэчна віншуем Алену Анатольеўну Лемех з узнагародай. Жадаем ёй далейшых поспехаў на прафесійным шляху!

 

К следующим новостям