Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

24 январь 2025

Віншуем Таццяну Віктараўну Лісоўскую з узнагародай!

Лісоўская Таццяна Віктараўна – прафесар кафедры спецыяльнай педагогікі Інстытута інклюзіўнай адукацыі ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Працуе ў БДПУ з 2020 года. Таццяна Віктараўна ўнесла значны ўклад у распрацоўку актуальных праблем спецыяльнай педагогікі і падрыхтоўку настаўнікаў-дэфектолагаў у Рэспубліцы Беларусь.

Таццяна Віктараўна – аўтар і суаўтар больш за 220 публікацый (у тым ліку 9 манаграфій, 87 навуковых і навукова-метадычных артыкулаў у навуковых і навукова-практычных выданнях пераліку ВАК Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан; 25 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь). За апошнія тры гады (2022–2024 гг.) убачылі свет 34 працы, сярод якіх 5 калектыўных манаграфій, 8 навуковых артыкулаў у навуковых выданнях з пераліку выданняў ВАК, 7 вучэбных і 2 вучэбна-метадычныя дапаможнікі з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2 артыкулы ў сістэме Web of Science (2022, 2023) і 1 артыкул у сістэме Scopus (2024). Міжнародны індэкс цытавання прац Лісоўскай Т. В. (індэкс Хірша) складае 10.

Таццяна Віктараўна эфектыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі праграм міжнароднага супрацоўніцтва. З 2021 года з’яўляецца членам экспертнага савета Міністэрства адукацыі Рэспублікі Баларусь па экспертызе навукова-даследчых работ дактарантаў, аспірантаў, суіскальнікаў і студэнтаў.

Таццяна Віктараўна - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Спецыяльная адукацыя» і член редакцыйных калегій часопісаў «Педагогическая наука и образование», «Веснiк адукацыi», «Пачатковая школа», «Вестник КазГПУ им. Абая» (г.Алматы), «Педагогический ИМИДЖ» (г.Іркуцк), «Вестник Череповецкого государственного университета» (г.Чарапавец), «Вести научных достижений» (г.Казань), «Специальная педагогика и психология» (г.Яраслаўль).

Сардэчна віншуем Таццяну Віктараўну з узнагародай. Жадаем ёй далейшых поспехаў на прафесійным шляху!

К следующим новостям