Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

25 февраль 2023

Адбылiся iнфармацыйныя акцыi для студэнтаў-лагапедаў, прысвечаныя Мiжнароднаму дню роднай мовы

Cтудэнты пазнаёміліся з гісторыяй свята, цікавымі фактамі пра беларускую і іншыя мовы, слухалі прыгожыя вершы на роднай мове і ўдзельнічалі ў бліц-апытанні, якое падрыхтавала дацэнт кафедры лагапедыi Інстытута інклюзіўнай адукацыі Нiна Вiктараўна Драздова. Таксама першакурснiкi прадставілі прэзентацыі і буклеты для студэнтаў 3-4 курсаў сумесных факультэтаў БДПУ-ТДПУ-ДДПУ «Iнавацыйная педагогiка». Дадзены інфармацыйны матэрыял быў размешчаны ў сістэме дыстанцыйнага навучання Moodle. Акрамя таго, студэнтам выпала магчымасць паслухаць вершы, якія прачытала Семянюк Анастасія (студэнтка 280622 групы):

Нам мова знаёма з маленства,

Калі ў калысцы чулі матчыны песні.

А голас? Які ён цудоўны!

Мілагучныя, прыгожыя, добрыя словы…

***

Тыдзень прайшоў, другі пайшоў…

Вось з матуляй разам,

Мы дайшлі да першых слоў:

Маці, цёця, тата.

Я расла, гады ішлі –

Набывала вопыт.

Трэба размаўляць з дзяцьмі,

Каб пачуць іх мову!

Разумець, чытаць, пісаць,

Пераказваць, ствараць,

Знаць, валодаць, ужываць –

Гэта ўсё пра мову!

Сродак сувязі між людзьмі,

Самавыяўленне з глыбіні.

Для мяне яна заўжды,

Мова родная ў душы

К следующим новостям