Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

22 февраль 2022

Агульнаўнiверсiтэцкая акцыя «Дыктоўка.бай»

Беларуская мова цудоўная і мілагучная. У Міжнародны дзень роднай мовы па ініцыятыве філалагічнага факультэта БДПУ адбылася агульнаўніверсітэцкая акцыя «Дыктоўка.бай». Студэнты Інстытута інклюзіўнай адукацыі таксама прынялі ўдзел у мерапрыемстве, далучыўшыся да акцыі анлайн.

Гэты год знамянальны 140-гадовым юбілеем з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы, а таксама 110-гадовым юбілеем з дня нараджэння Максіма Танка, чыё імя носіць наш універсітэт. Таму для дыктоўкі быў абраны фрагмент з тэкста, звязаны з творчасцю гэтых аўтараў. Студэнты Інстытута засталіся задаволенымі вынікамі дыктоўкі. Акцыя натхніла на далейшае і больш глыбокае знаёмства з беларускімі класікамі.

Таксама падчас трансляцыі ўдзельнікам мерапрыемства народны літаратурны тэатр «Жывое слова» прапанаваў літаратурную кампазіцыю па творах класікаў беларускай літаратуры.

К следующим новостям